Гэта папулярны і цалкам уладкаваны пляж на Мінскім моры. Ён размешчаны недалёка ад Мінска, адрозніваецца зручнай інфраструктурай, роўнай тэрыторыяй і спадзістым заходам у ваду, адаптаваным для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.На тэрыторыі пляжу маюцца: шэзлонгі, ценявыя навесы і спецыяльна абсталяваныя альтанкі, зоны для актыўнага адпачынку, паркоўка для аўтамабіляў, кропкі грамадскага харчавання. Гэта месца выдатна падыходзіць як для ціхага сямейнага адпачынку, так і для адпачынку ў кампаніі.

Заслаўскае вадасховішча ("Мінскае мора")