ГУМ-першы найбуйнейшы ўніверсальны магазін г. Мінска. Размешчаны ў самым цэнтры сталіцы,на скрыжаванні галоўнай магістралі-пр. Незалежнасці і вул. Леніна. Упершыню расчыніў свае дзверы для пакупнікоў і гасцей 5 лістапада 1951 года.
Будынак універмага з'яўляецца помнікам архітэктуры і горадабудаўніцтва ХХ стагоддзя. На сіметрычна вырашаным фасадзе ўнівермага, вылучаныя тры арачныя праёмы, якія ўтвараюць парадны ўваход, арыентаваны на пр.Незалежнасці. Архітэктурна-мастацкім рашэннем будынка прадугледжана наяўнасць вялікіх зашклёных праёмаў і складанага дэкору — шматлікіх франтончыкаў, ляпніны, уставак, геральдычных паяскоў, у інтэр'еры таксама шырока выкарыстаны дэкаратыўныя элементы класічнай спадчыны - ляпныя дэталі, мармур, крышталь, незвычайныя вітражы, шырокія лесвіцы і раскошныя калоны.
Ва ўнівермагу штодня абслугоўваюцца больш за 20 тыс.пакупнікоў. Тут прадаюцца тавары для ўсёй сям'і і на ўсе выпадкі жыцця: для дзяцей і дарослых, для дома і дачы, для спорту і адпачынку
г. Мінск, пр. незалежнасці, 21
пн-сб: 09: 00-21: 00, нд: 10:00-20: 00